Маштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну даўжэйшае, чым вайна Гітлера супраць СССР. Параўноўваем на мапах

 тэрыторыя пад акупацыяй Расеі?

Маштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну даўжэйшае, чым вайна Гітлера супраць СССР. Параўноўваем на мапах

Расея кантралюе эквівалент 19.3% ад Ўкраіны, плошчай 603,628 км².

СССР вярнуў эквівалент 276.3% плошчы Польшчы і захапіў эквівалент 532.2% ад гэтай краіны па-за межамі тэрыторыі, якую ён трымаў да нямецкага ўварвання.

 Падзяліцца

 Глядзець камэнтары

Тры гады. 10 месяцаў. 20 дзён.

На 14 студзеня менавіта столькі часу прайшло з таго моманту, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну — найбуйнейшы і самы крывавы канфлікт у Эўропе пасьля Другой усясьветнай вайны.

Гэта ўжо на тры дні даўжэй, чым Савецкі Саюз ваяваў з нацысцкай Нямеччынай паміж 1941 і 1945 гадамі падчас Другой усясьветнай вайны, найбуйнейшага і самага крывавага канфлікту ХХ стагодзьдзя.

Аднак ёсьць істотнае адрозьненьне.

У 1945 годзе СССР змагаўся зь нямецкімі войскамі на тысячах квадратных кілямэтраў, выціскаючы іх з краіны — ажно да Бэрліну — да перамогі ў вайне, якую расейцы дагэтуль называюць Вялікай Айчыннай.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін часта параўноўвае вайну ва Ўкраіне зь Вялікай Айчыннай вайной, трубячы пра лідэрства на полі бою савецкіх генэралаў і афіцэраў, якія выгналі немцаў.

У 2026 годзе Масква ня толькі зьяўляецца захопнікам — агрэсарам у адносінах да Ўкраіны — але ў яе да таго ж ня надта атрымоўваюцца перамогі на полі бою. Замест таго каб захопліваць вялікія тэрыторыі, расейскія войскі прасоўваюцца наперад з хуткасьцю сьлімака. Хутчэй гэта падобна да Першай усясьветнай вайны, чым да Другой.

Вось як дзьве вайны, якія цяпер ужо прыкладна адной працягласьці, разгортваліся з пункту гледжаньня заняцьця тэрыторыяў.

А гэтая інтэрактыўная мапа паказвае, як тэрыторыя, захопленая Расеяй ва Ўкраіне, і тэрыторыя, захопленая Чырвонай Арміяй, суадносяцца з памерамі сучасных эўрапейскіх краін.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.



Categories: Uncategorized

Пакінуць каментар