У суботу, 24 студзеня, Святлана Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях у Варшаве, прысвечаных 163‑й гадавіне паўстання 1863 года, паведамляе яе прэс-служба. На наступны дзень прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі далучацца да ўрачыстых мерапрыемстваў у Вільні.

Разам з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы Святлана Ціханоўская 24 студзеня ўшануе памяць паўстанцаў у Варшаўскай цытадэлі, падкрэсліваючы агульную гісторыю супраціву народаў нашага рэгіёну супраць царскай Расіі.
У нядзелю мерапрыемствы запланаваныя ў Вільні, дзе возьмуць удзел прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі далучацца да мерапрыемстваў на могілках Росы. У 14:00 адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў, на яе запрашаюць прыходзіць беларусаў з нацыянальнымі сцягамі.
Categories: Асобы, Зьнешнія адносіны, Культура
Пакінуць каментар