12 студзеня ў Белдзяржфілармоніі адбыўся ўрачысты вечар, прымеркаваны да 85‑годдзя заснавальніка «Песняроў» Уладзіміра Мулявіна. Генеральным прадзюсарам праграмы, прысвечанай юбілею Мулявіна, выступіла яго дачка Марына Мулявіна. Фрагменты з праграм «Песняроў» выконвалі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча і спявак Пётр Ялфімаў.
Вырашыў паставіць гэты пост з-за таго факту,. што ўся зала Філармоніі ў Мінску ў адзіным парыве ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы.
Гэты ПАрыў нагадаў мне аналагічныя паводзіны гледачоў пад час прэм’еры спектакляя “тутэйшыя”- зала бурна паднялася, авацыі не сьціхалі калі праз увесь зал прановілі даўжэзны бел-чырвона-белв сьцяг. Тады яшчэ расійскія фашысты яшчэ не былі пры ўладзе як іх беларускія падпявалы-падсвінкі.
“Тутэйшыя” – легендарны спектакль, што з трыумфам ішоў на сцэне Купалаўскага ў 1990-х і пачатку 2000-х. Упершыню быў пастаўлены 17 кастрычніка 1990 года. У 1992-м атрымаў Дзяржаўную прэмію.
У 1990-х Янку Здольніка іграў Аляксандр Лабуш, Мікіту Зносака – Віктар Манаеў, Аленку – Зоя Белахвосцік, Усходняга вучонага – Генадзь Давыдзька (потым – Аляксандр Падабед).
Categories: Зьнешнія адносіны, Культура
Пакінуць каментар