АДКРЫТЫ ЛІСТ рэдакцыі часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”
да асоб і арганізацый беларускага нацыыянальнага руху ў замежжы
з прапановамі адносна магчымых крокаў у вырашэньні палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі:
………………………………………………………………………………………..
С.Ціханоўскай – нацыянальнаму лідару Беларусі і кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
П. Латушка Кіраўніку Народнaгa антыкрызiснага упраўленьня Беларусі
І. Сурвілла – Старшыні Рады Беларускай Народнай рэспублікі (БНР)
Кіраўніцтву Еўрапейскага Саюза
У адміністрацыю Прэзідэнта ЗША, Д. Трампа
Зьвяртаемся да ўсіх зцікаўленых асоб у вырашэньні палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі:
· У выніку рэпрэсій і падаўленьня свабод грамадзян у краіне:
· – зачынены грамадскія арганізацыі і незалежныя сродкі масавай інфармацыі,
· – ПЕРАСЬЛЕД БЕЛАРУСКІХ АКТЫВІСТАЎ працягваеццаАЕЦЦА НАВАТ У ТРЭЦІХ КРАІНАХ, ДЗЕ ЯНы АПЫНУЛІСЯ; праграма вяртаньня беларусаў мігрантаў не працуе;
– Больш двух мільёнаў беларусаў вымушаны былі эміграваць з краіны;
З-за адсутнасьці дзяцей закрываюцца дзіцячыя садкі і школы;
• У краіне не хапае працоўных рук, Якія ўрад Лукашэнкі мае намер замяніць іх мігрантамі з іншых краін;
· У АСРОДДЗІ БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ ПРАЦЯГВАЮЦЦА ПОШУКІ ВЫЙСЬЦЯ З КРЫТЫЧНАГА СТАНОВІШЧА (С. Ціханоўскі, М. Калесьнікава,) пакуль што без выразных рысаў вырашэньня праблем,
Ў ДАЛёКІМ ЗАМЕЖЖЫ ПРАцУЮЦЬ ТРЫ ўрады на выгнаньні
• Аб’яднаны Пераходны Кабінет С.Ціханоўскай (з 2022 года)
• Народнае антыкрызіснае упраўленьне Беларусі (з 2020 года, кіраўнік – П. Латушка),
• Рада Беларускай Народнай рэспублікі (БНР) (з 1918 года, Старшыня – І. Сурвілла),
Сітуацыя з трыма урадамі вельмі нагадвае сітуацыю пасьля абвяшчэньня незалежнасьці БНР у 1918 годзе , калі адначасова і неэфектыўна працавалі ўрады Луцкевіча, Ластоўскага, Бахановіча).
Не прэтэндуючы на стварэньне яшчэ адной платформы для пошукаў выйсьця з крызісу, прапануем ПЛАН ТРОХ КРОКАЎ, якія на нашу думку могуць паспрыяць вырашэньню крызіснай сітуацыі ў Беларусі. Мяркуем, што МОМАНТ ДЛЯ ГЭТАГА вельмі спрыяльны:
КРОК 1. З мэтай павышэньня эфектыўнвсьці працы з беларусамі замежжа і са зьнешнімі партнёрамі лічым мэтазгодным утварыць на базе трох упамянутых беларускіх урадаў «Урад Нацыянальнага ПАРАТУНКУ», у які могуць быць далучаны па ўзгадненьню паміж кіраўнікамі ўрадаў, іншыя актыўныя палітычныя беларускія дзеячы;
КРОК 2. Двумя бліжэйшымі мэтамі для ўраду Нацыянальнага ПАРАТУНКУ, лічыць вызваленьне палітычных вязьняў і правядзеньне свабодных і дэмакратычных выбараў у краіне – гэтыя галоўныя мэты БЫЛІ АБАНАРОДАВАНЫ Ў ЖНІЎНІ 2020 ГОДА ў праграме Нацыянальнага лідэра – спн. С. ЦІханоўскай;
КРОК 3. Для вырашэньня упамянутых задач прапануем Новаму УРАДУ Нацыянальнага паратанку распачаць перамовы з урадам Лукашэнкі. Прасіць быць Пасярэднікамі ў перамовах кіраўніцтва ЕС і адміністрацыю прэзідэнта ЗША Д. Трампа. Перадумоваў для пачатку правядзеньня перамоў лічыць беумоўнае вызваленьне з турмы Мікалая Статкевіча.
Просім зацікаўленых індывідульных асоб і прадстаўнікоў беларускіх арганізацый, выказацца адносна прадстаўленых прапаноў. Рэдакцыя будзе ўдзячна вам за падтрымку і каментары, дасылайце іх на адрас рэдакцыі info@binim.org . Дапоўнены варыянт АДКРЫТАГА ЛІСТА і спіс асоб і аргнізацый , якія падтрамалі або якія не падтрамалі, АДКРЫТЫ ЛІСТ будудуць апублікаваны ў 37-м нумары часопіса «КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ» ў красавіку 2026 года.
Рэдакцыя часопіса «Культура. Нацыя»
Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы, Праект "РАЗАМ"
Пакінуць каментар