Беларускія санаторыі рыхтуюцца спыніць практыку, калі для беларусаў адпачынак каштаваў танней, чым для расіян. Тлумачаць гэта адзінай цэнавай палітыкай для ўсіх грамадзян так званай Саюзнай дзяржавы. На практыцы, выглядае, гэта азначае, што беларусам прыйдзецца плаціць па расійскіх цэнніках.

Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні Генадзь Балбатоўскі, пытанне ўжо вырашана на ўзроўні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Калі раней беларускія санаторыі традыцыйна трымалі ніжэйшыя цэны для суайчыннікаў, каб зрабіць адпачынак даступным, то цяпер будзе інакш, піша «Спутнік».
Паводле слоў Балбатоўскага, «вядзецца планамерная работа па выпрацоўцы адзінай цэнавай палітыкі і стварэнні роўных правоў для грамадзян Саюзнай дзяржавы».
«Дарэчы, гэта была тэма для абмеркавання на саюзным Саўміне ў панядзелак. Прынята рашэнне, гэта значыць паслядоўна на працягу года гэтую работу завяршыць», — сказаў Балбатоўскі.
Categories: Гісторыя, Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы
Пакінуць каментар