Дарагія сябры!
На экране Вашага кампутара першы нумар часопіса «САКАВІК». Вядома, гэта хвалюючы момант для тых, хто ўдзельнічаў у яго падрыхтоўцы. Часопіс плануецца як перыядычнае электроннае выданьне, прысвечанае абмеркаваньню культуралагічных праблем, звязаных з жыцьцём беларускай нацыі. Вы можаце сказаць, што існуе ўжо шмат выданьняў, прысьвечаных гэтай тэме, але ці можа быць чагосьці замнога ў адносінах да беларускай гісторіі і культуры, якімі сёньня цікавіцца ўсё больш людзей.
Хацелася б, каб часопіс стаў яшчэ адной платформай для абмеркаваньня сучасных праблем беларускай культуры як прадстаўнікамі беларускай нацыі, так і ўсімі зацікаўленымі асобамі. У часопісе плануецца зьмяшчаць аналітычныя артыкулы і эсэ па гісторыі, культуры, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, якія маюць дачыненьне да беларускай нацыі і яе развіцьця.
Спадзяёмся, што часопіс выклікае ў Вас станоўчыя эмоцыі і жаданьне ўдзельнічаць у яго працы. Запрашаем аўтараў дасылаць свае матэрыялы.
Пётра Мурзёнак
Categories: Аб'явы
а самае галоўнае, што па-над усім гэтым фотка маіх Паставаў !!! ))))
ёў !!! круць !!! ))))
праўда, фотка старая, бо Паставы ўжо крыху зьмяніліся. у лепшы бок. але ўсё роўна сэрца грэе. )))
дзякуй за часопic,паглядзiм, што тут ёсьць цiкавага.