Хартыя 97: Вяртанне Каліноўскага

 

13 верасьня 2013

На дом №55 на вуліцы Каліноўскага ў Менску была вернутая памятная шыльда з бюстам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Яе ўстанавілі з левага боку ад галоўнага ўваходу ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.

Гэта пацвердзілі актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якія раніцай прыйшлі на месца, каб пагаварыць з кіраўніцтвам спартыўнай установы пра лёс памятнай шыльды Каліноўскаму.

Як паведамляе прэс-служба ГА «Альтэрнатыва», са слоў кіраўніцтва ўстановы, памятную шыльду знялі, каб перанесці яе на больш бачнае месца.

Нагадаем, напачатку тыдня ў СМІ з’явілася інфармацыя аб знікненні памятнай шыльды з цэнтральнага ўваходу ў палац.



Categories: Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: