Дарагія сябры!
15 сьнежня выйшаў у сьвет чарговы нумар часопіса “САКАВІК”, №4, сьнежань 2013 ( PDF-file часопіса САКАВІК, №4, сьнежань 2013).
У сьвежым нумары Вы знойдзеце артыкул з творчай спадчыны прафесара Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013). Гэта відаць адзін з апошніх твораў беларускага філосафа, дзе ён разглядае праблемы цыклічнасьці сацыяльнага і культурнага развіцьця грамадства.
А. Згерскі яшчэ раз зьвяртаецца да аналізу стану беларускага грамадства і прыходзіць да высновы, што няма падстаў цьвердзіць пра нежыцьцяздольнасць беларускай нацыянальнай супольнасьці.
У артыкуле В. Казловай праводзіцца аналіз дэталяў пагадненьня аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Саюза і магчымы уплыў рэалізацыі гэтага пагадненьня на Беларусь.
Пётра Мурзёнак аналізуе параметры беларускай ментальнасьці, якія яшчэ не адпавядаюць ментальнасьці цывілізаваных краін. У чацвёртым нумары падаецца цікавая інфармацыя пра пачатак фестываляў арганнай музыкі ў Беларусі; пра першы з іх, які прайшоў у кастрычніку на Пастаўшчыне, распавядае адзін з арганізатараў фестываля, сп. Т. Стружэцкі.
На старонках вэб-сайта «САКАВІК» зьмешчаны таксама цікавыя матэрыялы з другіх крыніц, прысьвечаныя развіцьцю беларускасьці і беларускай культуры. Запрашаем на старонкі часопіса. Будзем рады, калі Вам спадабаецца публікуемая інфармацыя і ў Вас узьнікне жаданьне падзяліцца ёю з Вашымі сябрамі.
З павагай і найлепшымі пажаданьнямі,
Пётра Мурзёнак і рэдакцыя часопіса «САКАВІК», www.sakavik.net
Categories: Аб'явы
Пакінуць каментар