Дар’я Домрачава – тры залатыя медалі Аліпіяды ў біятлоне
Надзея Скардзіна – «бронза» ў біятлоне.
Фристайлистка Алла Цупер выиграла «золото» Олимпиады
Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір стаў алімпійскім чэмпіёнам 17 лютага.
Селіна Гаспарын (серабро) Дар’я Домрачава (золата) Надзея Скардзіна (бронза)
Ала Цупер Антон Кушнір
Падобнага ў гісторыі беларускага спорту не было ніколі – упершыню ў скарбонцы нашай краіны тры біятлонныя алімпійскія медалі, з якіх два – вышэйшай вартасці. Пасля перамогі 11 лютага ў гонцы пераследу сёння Дар’я Домрачава прыйшла першай у індывідуальнай гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі з вынікам 43 хвілін 19,6 секунд, дапусціўшы толькі адно пудла.
Беларуская біятланістка выдатна прайшла першы адрэзак і дакладна адстралялася на першым агнявым рубяжы са становішча лежачы. На першай «стойцы» ў мішэнь патрапілі 4 з 5 стрэлаў, і яна атрымала першую штрафную хвіліну. На трэцім рубяжы, страляючы лежачы, Дар’я Домрачава была дакладнай і з вялікім адрывам панеслася да чацвёртай агнявой пазіцыі. Другая «стойка» таксама была бездакорнай, і беларуска першай прыйшла да фінішу.
Выдатна выступіла сёння і яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая не толькі бездакорна правяла ўсе чатыры стралковыя сесіі, але і хутка прабегла па лыжні, адстаўшы ад лідаркі на 1 хвіліну 38,2 секунды і здабыўшы бронзавы медаль. Сярэбранай прызёркай стала швейцарская біятланістка Селіна Гаспарын, якая ні разу не памылілася і саступіла чэмпіёнцы 1 хвіліну 15,7 секунд.
На фінішы адмыслоўцы і трэнеры іншых зборных сабраліся вакол трэнера беларусак Клаўса Зіберта, віншавалі яго і, дастаўшы нататнікі, спрабавалі даведацца пра сакрэт поспехую.
……………………………………………………………………………………………………………………………..
Белоруска Алла Цупер выиграла соревнования в акробатике на Олимпиаде в Сочи.
Это первая олимпийская медаль в истории белорусского женского фристайла, пишет БелаПАН.
В квалификации Алла Цупер выступила не очень удачно, за первый прыжок набрав только 66,15 балла (14-результат). Во второй квалификационной сессии результат оказался чуть лучше — 77,52, что позволило ей отобраться в финальную дюжину.
Финал в акробатике по новым правилам состоит из трех сессий. В первой из 12 участниц отбираются восемь лучших, во второй — четверо из восьми, в третьей — среди четырех спортсменов разыгрываются медали.
В первом финале белорусская фристайлистка получила за свой прыжок самую высокую оценку среди дюжины участниц — 99,18 балла. Во втором стала четвертой — 88,50 балла, а в решающей сессии ее прыжок был оценен 98,01 балла. При этом Алла Цупер оказалась единственной из четверки финалистов, кто при приземлении не допустил ошибку.
Серебряным призером стала китаянка Сю Ментао, бронза у олимпийской чемпионки Ванкувера австралийки Лидии Лассила.
………………………………………………………………………………………………………………………
Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір стаў алімпійскім чэмпіёнам. Фінальныя спаборніцтвы ў акрабатыцы прайшлі ўвечары 17 лютага.
У трэцяй фінальнай серыі Кушнір бліскуча выканаў скачок «тры з пяццю» (каэфіцыент складанасці 5,000), за які атрымаў ад суддзяў фантастычную ацэнку – 134,50, піша БелаПАН.
Срэбным прызёрам стаў аўстраліец Дэвід Морыс – 110,41, бронза ў кітайца Заньянь Цзя – 95,06.
У выніковым пратаколе Дзмітрый Дашчынскі займае 8-ы радок, Дзяніс Осіпаў – 9-ы, Аляксей Грышын – 15-ы.
Categories: Аб'явы, Асобы, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ