Вячка Станкевіч – нарадзіўся ў Вільні ў 1932 годзе, дзе правёў дзяцінства. Пазьней жыў у Чэхіі, і ў DP лагерах (для перамешчаных асоб) у Нямеччыне. У Амерыцы з 1949 года, служыў у амерыканскім войску. Мае дыплом магістра-інжынера. Жанаты 55 гадоў з Джоан, амерыканкай, якая ўключылася ў беларускую справу. Мае двух сыноў. Пасля 30 гадоў працы ў якасьці інжынера, 10 гадоў працаваў на “Радыё Свабода” з іх 8 год дырэктарам Беларускай службы Радыё. Цэлае жыццё браў удзел у беларускім замежным жыцці. 4 гады быў старшынёй Галоўнай управы БАЗа, цяпер займае пасаду старшыні Рады дырэктароў Беларускай фундацыі Крачэўскага і заступніка Старшыні Рады БНР. На пенсіі замяняў выдаўца часопіса Belarusian Review.
Сп. В. Станкевіч узняў пытаньне аб стварэньні Беларускага музея ў Паўночнай Амерыцы. У якасьці прыклада спасылаўся на музеі, створаныя на эміграцыі чэхамі і украінцамі.
Categories: Культура
Пакінуць адказ