Этнацыд беларусаў: Нацыю не паставіць на калені

Затрыманні «разынак» у Кобрыне, Брэсце, Бабруйску, Оршы, Маладзечне…

Затрыманні актыўных удзельнікаў ці арганізатараў пратэстаў адбыліся ў апошнія дні ў розных гарадах Беларусі.

У Оршы Віктара Андрева, якога абралі для перамоваў з уладамі падчас мітынгу ў Оршы, затрымалі. Быў затрыманы таксама Віктар Міхасёў.

Журналістаў «Белсата» затрымалі каля Рагачова, куды яны кіраваліся асвятляць акцыю пратэсту.

У Брэсце затрыманыя блогеры Дзмітрый Гарбуноў і Сяргей Пятрухін.

У Кобрыне затрыманыя мясцовыя жыхары Алесь Мех і Васіль Андраюк, якія кіраваліся ў Брэст для ўдзелу ў акцыі пратэсту.

У Оршы затрыманыя журналісты «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, Навін.бай Адар’я Гуштын, Тут.бая Таццяна Матвеева, Народных навін Віцебска Сяржук Серабро. Іх з міліцыі адпусцілі, як толькі закончылася дэманстрацыя. Затое пазней былі затрыманыя таксама журналіст «Белсата» Алесь Баразенка, які фільмаваў затрыманне палітыка Паўла Севярынца, а таксама журналістка радыё «Свабода» Галіна Абакунчык і фрылансерка Кацярына Андрэева.

У Оршы актывіста Ігара Грышанава затрымалі на запраўцы на рэмзаводзе. Прыйшлі з ордэрам на вобшук у кватэру праваабаронцы Васіля Бераснева. У сваім доме заблакаваны Павел Кінчак. Вобшук ідзе ў журналіста, намесніка старшыні АМГА «Звяз» Арцёма Сізінцава. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў і распачалі вобшук таксама па падазрэнні ў фальшываманетніцтве. Пакуль гаспадар быў на рабоце, з вобшукам прыйшлі да сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча. Таксама міліцыя стаіць каля дома Валянціны Ігнаценкі — старшыні гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава. А ў кватэры, якая належыць Ігару Казмерчаку (там пражывае дзядуля актывіста), міліцыянт сядзіць ад самай раніцы.

Пасля мітынгу ў Оршы быў затрыманы Павел Севярынец, а таксама затрыманыя дэманстранты, што разыходзіліся па адным.

У Бабруйску затрыманая прафсаюзная лідарка і актывістка АГП Галіна Смірнова.

У Маладзечне пад арыштам застаюцца палітыкі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч. Тамсама за ўдзел у дэманстрацыі затрыманыя Бондар Iлля, Панамароў Аляксандр, Аўсянiк Ягор, Радкевiч Яўген, Голуб Андрэй, Гмыза Александр, Гмыза Анатоль.

У Брэсце з-пад арышту пакуль не выпусцілі мясцовых анархістаў.

У Бярозе пад арыштам застаецца фермер Аляксандр Кабанаў.

Нагадаем, што 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў з пагрозамі ў адрас арганізатараў пратэстаў.

«Мы не супраць шэсцяў, дэманстрацый. Мы і на дзяржаўным узроўні гэта праводзім (нядаўна да Дня міліцыі правялі).

Людзям для выказвання сваіх меркаванняў таксама павінна быць адведзена сваё месца, як у развітых краінах Захаду. Хай туды прыходзяць і выказваюць уласнае меркаванне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — і калі яны паклікалі туды начальніка, значыць, ён там павінен быць. І не дай бог гэтага начальніка хтосьці там абразіць. Міліцыя павінна адфіксаваць падобную абразу і прыняць самыя жорсткія меры».

Але сутнасць загаду была ў іншых словах: «Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупліваць правакатараў. І адказваць яны павінны па ўсёй строгасці закона», — заявіў Лукашэнка.

http://nn.by/?c=ar&i=186908



Categories: Нацыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: