Этнацыд беларусаў: Затрымана 900 чалавек. Большасць затрыманых на Дзень Волі адпускаюць без складання пратаколаў

5.03.2017 / 19:13

У Заводскім РУУСе, дзе знаходзіліся нашыя журналісты ў часе затрымання, яны налічылі каля 200 чалавек.

Па інфармацыі праваабаронцаў-вясноўцаў, у Маскоўскім РУУСе на дадзены момант знаходзяцца каля 120 чалавек, у Цэнтральным — каля 30—50 чалавек.

Больш за 120 чалавек трапіла ў Першамайскі РУУС, людзям не даюць карыстацца тэлефонамі.

Блізу 200 чалавек трапілі ў міліцыю Савецкага раёна Мінска. Ленінскі РУУС прыняў больш за 100. Фрунзенскі — каля ста чалавек.

Такім чынам, 25 сакавіка ў Мінску было затрымана найменей 900 чалавек.

Яшчэ 300 чалавек былі рэпрэсаваныя ў сакавіку за папярэднія акцыі пратэсту або затрыманыя прэвентыўна. Супраць 26 распачатыя крымінальныя справы — так званая «Справа Белага легіёна».

Па стане на 18:30 людзей вялікімі групамі пачалі выпускаць з міліцыі усіх раёнаў Мінска без складання пратаколу. Некаторых на машынах адвозяць далей ад пастарунка.

Паводле нашай інфармацыі, некалькі чалавек шпіталізавана з траўмамі галавы.

Ірына Арахоўская, Зміцер Панкавец паводле ПЦ «Вясна»
http://nn.by/?c=ar&i=187862



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: