Знойдзеная магіла кіраўніка ўрада БНР Язэпа Варонкі

25 лютага 2018

ЯЗЭП ВАРОНКА

Беларускі сацыяліст быў у цэнтры падзей, дзякуючы якім беларусы аднавілі сваю дзяржаўнасць.

Сябар Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Язэп Варонкаўваходзіў у Вялікую беларускую раду, а пасля стаў старшынём урада, які называўся тады Народны Сакратарыят, і міністрам замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі Расія і Польшча ўрэшце падзялілі Беларусь між сабой, Варонка выехаў у ЗША. Ад 1923 года ён жыў у Чыкага, пiша nn.by.

Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна — ніхто не ведаў. І вось навіна: Варонкава магіла знойдзена.

А яшчэ праз суткі, дзякуючы дапамозе грэка-каталіцкага святара ў Злучаных Штатах а. Ігара Лабацэвіча, я па электроннай пошце звязаўся з іншым каталіцкім святаром — а. Аляксандрам Аўдзеюком, які раней служыў у Менску ў візантыйскім абрадзе, а цяпер служыць у Амерыцы ў абрадзе лацінскім.

Айцец Аляксандр Аўдзяюк, які знайшоў магілу Язэпа Варонкі і ягонай жонкі Марыі, паведамляе, што могілкі, дзе пахаваныя сужэнцы Варонкі, маюць назву Элмвуд. Поўная іх назва на англійскай мове — Elmwood Cemetery and Mausoleum. Знаходзяцца яны ў Рывэр Гроўв (River Grove). Гэта прыгарад Чыкага. У большасці там пахаваныя праваслаўныя — грэкі і славяне.

Магілу Язэпа Варонкі а. Аляксандр знайшоў у верасні 2017 г. Святар пабываў таксама на каталіцкіх могілках Святога Адальберта (St Adalbert Cemetery). Яны знаходзяцца ў іншым прадмесці Чыкага — Найлс (Niles). Там святар лакалізаваў магілы Будзькаў (аднаго з піянераў беларускага руху ХХ ст. Эдварда Будзькі і яго родных), педагога і вайсковага дзеяча Міколы Дзямідава («па кудзелі» быў родзічам Кастуся Каліноўскага), кампазітара Міколы Куліковіча, Пануцэвічаў (гісторыка Вацлава Пануцэвіча і яго родных). На могілках Св. Адальберта пахаваны таксама сябар Рады БНР, яе дыпламат Янка Чарапук (Змагар), шматгадовы паплечнік Язэпа Варонкі і адзін з арганізатараў беларускай дыяспары ў ЗША у міжваенны перыяд і пасля Другой сусветнай вайны.

КРЫНIЦА: NN.BY

Айцец Аляксандр Аўдзяюк прыслаў мне свае фотаздымкі магілаў Язэпа і Марыі Варонкаў, якія я прапаную рэдакцыі. Гэтыя здымкі наводзяць на роздум.

КРЫНIЦА: NN.BY

Добра, што магілы Язэпа Варонкі ды іншых нашых дзеячаў знойдзеныя, і а. Аляксандру належыць за гэта падзяка. Нядобра, што кіраўнік першага ўрада Беларусі і яго жонка ляжаць пад сціплымі плітамі з іншамоўнымі надпісамі. Беларускае грамадства (як на Бацькаўшчыне, так і ў дыяспары) магло б сабраць сродкі на гожыя (не пампезныя) помнікі першаму прэм’ер-міністру Беларусі, чый подпіс стаіць пад Устаўнымі Граматамі Беларускай Народнай Рэспублікі, і ягонай жонцы.



Categories: Асобы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

w

Connecting to %s

%d bloggers like this: