У Курапатах адзначылі 30-годдзе раскрыцця інфармацыі пра расстрэлы 

Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, а 13-й гадзіне 3 чэрвеня пачаўся арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд», паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Паводле «Свабоды», на акцыю сабралася некалькі соцень чалавек, а партал Tut.by паведамляе пра 200 чалавек.

Намеснік КХП-БНФ Юрась Беленькі заявіў, што курапацкая трагедыя не сышла ў мінулае і можа паўтарыцца — ён згадаў, што міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч надзявае форму НКВД (ён кажа, так «выказвае павагу»), а гэта «тое ж Гестапа і СС», кажа Беленькі.

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Даследчыкі мяркуюць, што пад савецкія рэпрэсіі, якія мелі масавы характар у 1917—1953 гадах, падпалі прыкладна 600 тысяч чалавек. Дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. У Курапатах з 1937 па 1941 гады НКВД расстраляў, імаверна, больш за 30 тысяч чалавек.

Акцыя адбываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцьця пад самым комплексам рэстарацыі «Паедзем, паядзім» на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол».


https://nn.by/?c=ar&i=210608



Categories: Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: