Міністар культуры Літвы паабяцаў ушанаваць магілу Кастуся Каліноўскага па-беларуску


Могілкі Росы ў Вільні
Могілкі Росы ў Вільні

Дэпутат літоўскага парлямэнту Томас Тамілінас напісаў у Facebook, што міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас «публічна пацьвердзіў», што беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму на могілках Росы.

Як паведамляла Свабода, на восень у Вільні заплянаванае перапахаваньне ўдзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–64 гадоў, чые парэшткі знайшлі пазалетась на Замкавай гары, калі ўмацоўвалі схіл пасьля апоўзьня.

«Як ведаеце, Літва плянуе перапахаваць парэшткі знакамітых паўстанцаў 1863 году, знойдзеныя на Гедымінавай гары ў Вільні, — напісаў дэпутат. — Зьявіцца месца для беларускай мовы — побач з польскай і літоўскай. Паколькі адзін з найслыньнейшых удзельнікаў паўстаньня Каліноўскі ўваходзіць у пантэон галоўных нацыянальных герояў Беларусі, цалкам зразумелая заклапочанасьць беларусаў з гэтай нагоды».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Літве і Беларусі пачалі кампанію, каб надпісы на магілах паўстанцаў Каліноўскага былі і па-беларуску

Старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы Алесь Адамковіч пацьвердзіў Свабодзе, што яны зьвярталіся да Томаса Тамілінаса, каб той паспрыяў у вырашэньні пытаньня ўшанаваньня паўстанцаў па-беларуску.

Раней улады Літвы агучылі рашэньне, што надпісы на магілах будуць па-польску і па-літоўску, выключэньне зробяць толькі для Каліноўскага — на яго помніку зьявіцца таксама і беларуская мова. Але з улікам, што пра іншых паўстанцаў міністар культуры Кветкаўскас нічога не сказаў, мяркуючы па ўсім, праблема да канца ўсё ж ня вырашаная.



Categories: Гісторыя, Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: