У Лідзе паставілі помнік Гедзіміну. ФАТАФАКТ

Радыё “Свабода”
АБНОЎЛЕНА 

Помнік Гедзіміну ў Лідзе
Помнік Гедзіміну ў Лідзе

У Лідзе паставілі помнік Гедзіміну. Адкрыюць яго 7 верасьня падчас Дня гораду.

Гедзімін — вялікі князь літоўскі ў 1316–1341 гадах, які ўдвая павялічыў тэрыторыю ВКЛ. Падчас яго кіраваньня мураваныя замкі зьявіліся ў Лідзе, Медніках, Крэве і Віцебску.

Помнік паставілі на пляцоўцы ля Лідзкага замку. Сёньня пачаліся працы па ўсталяваньні бронзавай коннай скульптуры вагай каля 3 тонаў і вышынёй да 6 мэтраў. Пастамэнт помніку будзе абліцаваны гранітам у колер Лідзкага замку. На ім будзе помнік «Гедымін» і герб «Калюмны». Помнік усталёўваюць на грошы лідзкага прадпрыемства «Белтэкс оптык».

Помнік зрабілі па эскізе скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, якія выйгралі ў конкурсе на стварэньне помніка ад Лідзкага райвыканкаму. Нячай і Аганаў – аўтары мэмарыялу ў Курапатах, усталяванага летась.

/**/ /**/ /**/ Так мае выглядаць помнік побач зь Лідзкім замкам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта помнік сапраўднаму дзяржаўнаму дзеячу», — пераможца у конкурсе эскізаў коннага помніка Гедзіміну



Categories: Асьвета, Гісторыя, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: