з цыкла “РЭВАЛЮЦЫЯ НАДЗЕІ”
Святлане, Марыі, Вераніцы прысвячаецца
РАТУНАК
Радзіма – там!
А тут?!
Мы ўсе
ў краях заможных,
па волі і сваёй і не сваёй
ды
мабыць у найлепшай з перабраных.
Асірацеў без нас
наш родны кут,
А тут, вітаюць кветкамі …
як бы даўно чаканых!
Радзіма шчодрая!
Народжаныя зноў,
за морам знойдуць
выбітны прытулак,
а для адрынутай,
параненай душы
адзіным месцам –
Беларусь ратунак.
28 чэрвеня 2020 года, Атава
ПАЎСТАНЬ НАРОД
Ўжо ж! Прачынаецца народ!
Няўжо хужэй мы,
за астатніх!
Праз сотні непатрэбных,
каланіяльных год,
не мусіш выглядаць
у свеце крайнім.
Варожыя калонны
у цябе ўнутры –
гані нялюдскія,
чужынскія калонны!
Прэч іх, на ўсход, на бальшакі,
там дзе зацятыя жывуць бальшавікі,
дзе Шарыкавы людам правяць,
да сяго прыгонным.
Дзе душы вольныя?! Чаму не паўстаюць?
Хай Сергіі і Вовы
кіруюць
там на ўсходзе
ў адзічэлых сховах.
А мы, народ Еўропы!
Ну для чаго нам азіяцкія аковы?
Паўстань народ!
Збірай што моц ёсць сілы,
каб зачыніць мяжу рабоў,
мяжу гаспод!
Мой родны беларус
і той хто верыць (сцеражы цябе),
май мужнасць
вызначыць радзімы шлях,
каб толькі стаўся выбарам адзіным
нацыянальны сьцяг.
11 ліпеня 2020 года, Атава
НЕВЕРАГОДНЫЯ
Так, сапраўды, вы ёсць неверагоднымі!
Прабуджанымі ад вякоў,
“прыбітымі, ў лапцёх” …
Такую назву адкідаем мы
народу годнаму –
неверагоднымі вас пахрысцілі
мілыя жанчыны ўтрох.
Хвала і слава беларусам,
што ачунялі ад саўковай спячкі
і спадзяваньне ёсць
далучанымі могуць быць
да еўрапейскай спадчыны …
Хай іншыя шыкуюць у карэце
за еўразійскай клячай,
наш шлях на захад – ва ўлоньне матчына.
4 верасьня 2020 года, Атава
Categories: Літаратура
Пакінуць адказ