Лявон Карповіч Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве (2021; 342 стар., ISBN: 978-5-0053-2627-0).
На сайце Ridero з’явілася новая кніга Лявона Карповіча «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі». Раней у 2019 годзе была выдадзена кніга «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» (680 стар., 593 іллюстрацыі; ISBN: 9785449619587).
Новую кнігу, як і папярэднюю, варта паглядзець тым, каго цікавіць Біблія, мастацтва і філатэлія. Кніга ўнікальная па тэматыцы і зместу. Яна можа быць цікавай, як дарослым, так і дзецям. На яе старонках каля 90 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый. Гэта мініяцюры з выявамі твораў вялікіх мастакоў ад Мікеланджэла, Рафаэля, Бацічэлі… да Босха, Далі і Шагала… Аўтар дзеліцца досведам спробы пазнаньня сэнсу Бібліі і адначасова знаёміць з мастацкімі творамі, якія адлюстроўваюць біблейскія гісторыі. Некаторыя артыкулы з кнігі надрукаваныя асобна. Напрыклад: «Зачараваны Бібліяй. Песня песняў Марка Шагала» (http://niva.bialystok.pl/issue/2020/15/art_08.htm), «Подзвіг Юдзіф і… Скарына» (вэб-часопіс «Культура. Нацыя», №26, снежань 2020, 76-87; www.sakavik.net), «У свеце было чатыры найпрыгажэйшыя жанчыны…», напісана разам з Рут Маркус (Тэль-Авіў)
(https://krynica.info/be/2017/05/23/u-svece-bylo-chatyry-najjprygazhehjjshyya-zhanchyny/).
Лявон Карповіч хоча падзяліцца з чытачом сваімі развагамі і запрашае адгукнуцца на зварот Францішка Скарыны вывучаць Біблію «Каб быў дасканалым Божы чалавек». А яшчэ Лявон спасылаецца на Кірыла Андэрсэна, які папярэднічае кнігу «Біблейскія легенды» словамі: «Не засталося ніводнага імя, ні адзінай падзеі, згаданай у Бібліі, якое не было б шматкроць перакладзена на мову паэзіі, музыкі, фарбаў і філасофіі. Аднак прыходзіць наступнае пакаленне і выяўляе скарбы Бібліі ніколькі не збяднелымі і кожны раз адкрывае іх для сябе наноў, быццам гэта не адна і тая ж кніга, а велізарная, бясконцая бібліятэка».
Кнігу можна паглядзець, спампаваць электронны ці заказаць папяровы варыянт на сайце Ridero і ў інтэрнэт-крамах: https://ridero.ru/books/bibleiskiya_gistoryi_staroga_zapavetu_ilyustravanyya_pashtovymi_markami/
……………………………………………….
New book advertisement: Lyavon Karpovich recently published “Biblical stories of the Old Testament, illustrated with postage stamps. Familiarity with the content of the Bible and its illustration in art” (2021; 342 pages, ISBN: 978-5-0053-2627-0).
(web-magazine “Kultura. Natsyja ”, issue 27, April 2021, 186-187, www.sakavik.net)
……………………………………………………………………………………………..
Объявление о новой книге: Лявон Карпович “Библейские сюжеты Ветхого Завета, иллюстрированные почтовыми марками. Знакомство с содержанием Библии и ее иллюстрацией в искусстве» (2021; 342 страницы, ISBN: 978-5-0053-2627-0).
веб-журнал «Культура. Нация», вып. 27, Апрель 2021, 186-187, www.sakavik.net)
……………………………………………………………………………………….
Categories: Літаратура, Рэлігія
Пакінуць адказ