pdf-файл са здымкамі!
Беларусы Атавы прынялі ўдзел у двух дэманстрацыях супраць пуцінаўскай вайны, злачынна-развязанай ім ва Украіне:
6 лютага 2022 года прайшоў пікет ля расійскай амбасады, дзе прымалі удзел больш за 200 чалавек. У пікеце прынялі ўдзел сябры Атаўскага аддзела Згуртаваньня беларусаў Канады і прадстаўнікі іншых дыяспар, прыйшоўшых па просьбе арганізатараў з адпаведнымі банэрамі. Падчас мітынгу былі выкананы гімны Канады і Украіны, гучалі прамовы, песні; беларусаў віталі шматлікімі воклічамі “Жыве Беларусь!”
27 лютага 2022 года адбылася дэманстрацыя ад расійскай амбасады да гарадской мэрыі, дзе прымалі ўдзел больш за 2.000 чалавек. На мітынгу каля амбасады выступалі сябры парламента Канады, уключна з лідэрам апазіцыі, прадстаўнікі украінскіх арганізацый і дыяспар. На мітынгу і ў шэсьці да гарадской мэрыі прынялі ўдзел больш за 30 беларусаў Атавы.
Беларусы не маюць ніякага дачыненьня да саўдзельніка і злачынцы Лукашэнкі, які непасрэдна далучыўся на дарогу вайны сёньня, што сталася вынікам даўно заключанага ім саюза з Расіяй.
Беларусы разам з Украінай! “Стоп вайне!”
“Ганьба пуцінскаму рэжыму”.
“Ганьба лукашэнкаўскаму рэжыму”.
Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ