Вадзім Шышко (Паставы – Лодзь): “Вытокі з’яўленьня нацыянальнай сьвядомасьці як феномену чалавека і аналіз фактараў, каторыя тым ці іншым чынам могуць паўплываць на беларускую нацыянальную сьвядомасьць”
(webzine “Kultura. Natsyja”, issue 30, November 2022, 18-24, www.sakavik.net)
Анатацыя. У дакладзе ў сьціслым аб’ёме разглядаюцца агульныя пытаньні з’яўленьня такой унікальнай чалавечай з’явы як “нацыя” і яе сувязі з абстрактным мысьленьнем чалавека. Вызначаюцца два галоўныя фактары, каторыя пазітыўна ўплываюць на фарміраваньне нацыянальнай сьвядомасьці: адукацыя і мова. І аналізуюцца два ўскосныя фактары, каторыя непасрэдным чынам уплываюць на рэалізацыю двух галоўных фактараў у справе фарміраваньня нацыянальнай сьвядомасьці: нацыянальна арыентаваная дзяржаўная ўлада і магчымасьць насельніцтва краіны ствараць такога кшталту ўладу. У канцы даклада канстатуецца сітуацыя, у каторай на сёньняшні дзень знаходзіцца працэс фарміраваньня беларусаў як нацыі.
Categories: Культура, Мараль, Мова, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ